ЯКУБ КОЛАС

There is still time to download: 30 sec.



Thank you for downloading from us :)

If anything:

  • Share this document:
  • Document found in the public.
  • Downloading this document for you is completely free.
  • If your rights are violated, please contact us.
Type of: docx
Founded: 17.02.2015
Added: 01.05.2020
Size: 0.02 Мб


Канспект урока
Якуб Колас “ Песня аб вясне”,Валерый Кастручын “Вясна ідзе”

Тэма:Якуб Колас “ Песня аб вясне”,Валерый Кастручын “Вясна ідзе”
Мэта :пазнаеміць са зместам дадзеных твораў; выпрацоўваць навык выразнага чытання,
Задачы:
узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыметнікамі;
прыцягнуць увагу да змен, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны, развіваць увагу;
выхоўваць любоў да прыгажосці роднан прыроды.
Тып урока: урок-гульня.
Абсталяванне: магнітафон, малюнкі,прэзентацыя
ХОД УРОКА
I.Арганізацыйны момант—Вы дружныя і працавітыя. Будзьце заўсёды адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (дзеці бяруць адзін аднаго за рукі).
II.Праверка дамашняга заданняДзеці выразна чытаюць апавяданне «Плыві, рыбка» і пераказваюць яго змест.
Затым вучні выказваюць свае меркаванні: «Я буду рабіць так, як дзядуля з
Лёнькам, таму што...»; «Я не буду рабіць так, як дзядуля з Лёнькам, таму што...»
—Зімой холадна. А ці заўсёды будзе так?
III.Паведамленне тэмы ўрокаНе званочак, а звініць.
Ног не мае, а бяжыць.
Як гарэза, скок ды скок.
Ён вясёлы... (ручаёк).
-Вы сустракаліся з ручайком, калі ішлі ў школу? Аб чым гэта гаворыць нам? (Прыйшла вясна.)
-Сёння на ўроку мы і пагаворым аб вясне.
IV.Новая тэма—Пісьменнік Валерый Кастручын падгледзеў, як ішла вясна,і апісаў яе прыход. Ён хацеў, каб і вы ведалі. Слухайце [1, с. 75—77].
V.Чытанне твора В. Кастручына «Вясна ідзе» настаўнікамБюро давгдак (слайд )цымбалы — музычны інструмент (малюнак);
ацерабіўся — абтросся;
набрыняў — набраўся вільгаці;
світка — адзежа;
дзяцельнік — дзікая канюшына (малюнак).
VI.Чытанне твора вучняміЧытанне тэксту напаўголасу.
Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка [1, с. 76].
VII.Аналіз зместу твора-Што пачало рабіць сонейка? Ручаі? Чорны грак? Сінічка? Дзяцел?
-Што адбылося ад стуку дзятла?
-Аб чым паведаміў мядзведзь?
-Што здзівіла зайчыка? Што сталася з яго мамай?
-Аб чым усё звініць і гукае?
VIII.Са скарбовкі народнага слова
—Растлумачце выраз: «Убачыў грака — вясну сустракай».Хвілінка адпачынку (пад музыку)
Гульня «Ручаёк»
Утвараецца «ручаёк» з вучняў. Дзеці бегаюць «змейкай», папераменна імітуючы па камандзе настаўніка залівістае бульканне, вясёлы гоман ці грозны шум.
Дыхальная гімнастыкаБег, бег ручаёк, ды зліўся з рэчкай, якая плаўна цячэ, нетаропка.
(Дзеці павольна падымаюць рукі ўверх — удых, а затым апускаюць уніз — выдых.)
Хто звінеў і гукаў: «Вясна ідзе-е-е!»? (Ручаёк.)
Як вы думаеце, ці хацела зіма ўступаць месца вясне? Каб быць упэўненым у адказе на гэта пытанне, прачытаем верш Якуба Коласа«Песня аб вясне» [1, с. 73—74].
IX.Чытанне верша вастаўнікамБюро даведак:
кросны — ткацкі станок;
прывітаць — прнветствовать.
X.Чытанне верша вучвямі1.Чытанне верша цалкам.
2.Выразнае чытанне ўрыўка верша па асабістым выбары.
3.Знайсці сказы, якія чытаюцца гучна, ціха, хутка, павольна, і прачытаць іх з патрэбнай інтанацыяй.
XI.Аваліз зместу твора-Якой паказаў аўтар зіму? Вясну?
-Якімі вы іх уяўляеце?
-3 чым параўноўвае аўтар ручаёк і сонца?
-Якімі словамі паэт «ажыўляе» ручаёк, надае яму чалавечыя рысы? Зачытайце.
—Як разумееце выраз: «А зіма аж пачарнела, годзе ёй тут кросны ткаць»?
XII.Падвядзенне вывікаў урока. Рэфлексія-Якая пара года наступіла?
-Хто першы паведаміў аб гэтым?
-Як аднесліся лясныя звяры да гэтай навіны?
-Ці было вам цікава на ўроку?
-Якія цяжкасці сустрэліся?
—Вы малайцы. Працавалі добра, былі актыўнымі. Дзякуй за працу!
Дамашвяе заданнеПадрыхтаваць выразнае чытанне. Адказаць на пытанні,
якія змешчаны ў падручніку (с. 74—75, 77—78].